У Індыі ў цісканіне загінулі больш за 100 чалавек
Месца ўнутры бальніцы не хапіла, і целы сталі складаць проста ля ўваходу
У цісканіне падчас рэлігійнага сходу ў Індыі загінулі больш за 100 чалавек. Як паведамляе Бі-бі-сі, трагедыя здарылася ў вёсцы Раці Бханпур, на ўскраіне якой людзі сабраліся, каб паслухаць вядомага прапаведніка. Сярод ахвяр шмат жанчын і дзяцей. Працэс іх апазнання ўсё яшчэ працягваецца.
Пакуль незразумела, што менавіта прывяло да цісканіны. Паводле словаў відавочцаў, выхад з месца сходу быў занадта вузкім. А калі людзі пакідалі мерапрыемства, была моцная пылавая бура. Узніклі куламеса і паніка, у выніку чаго многіх людзей затапталі.
Месца ўнутры бальніцы не хапіла, і целы сталі складаць проста ля ўваходу.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.