У Іране пераблыталі Барыса Батуру з Сямёнам Шарэцкім (Фота)

Тыдзень таму старшыня Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Барыс Батура наведваў з афіцыйным візітам Іран. У Тэгеране спікер сустрэўся з прэзідэнтам Махмудам Ахмадзінежадам, а таксама іранскімі міністрамі.

Агенцтва Reuters апублікавала здымак, дзе іранскі лідэр сустракаецца з Барысам Батурам. Фота падпісана наступным чынам:

“Іранскі прэзідэнт Махмуд Ахмадінеджад махае журналістам, калі прыходзіць на афіцыйную сустрэчу са спікерам беларускага парламента Сямёнам Шарэцкім у Тэгеране 24 чэрвеня 2009 года”.



Нагадаем, Сямён Шарэцкі ў 1996 годзе быў старшынёй Вярхоўнага Савета 13-га склікання. Цяпер жыве ў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі