У Ірландыі Ціханоўскай уручылі прэмію міру Тыперары

Святлана Ціханоўская падчас уручэння прэміі / t.me/tsikhanouskaya/
Святлана Ціханоўская падчас уручэння прэміі / t.me/tsikhanouskaya/

У Ірландыі Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію міру Тыперары. Пра тое, што яна стала лаўрэаткай, стала вядома ў пачатку сакавіка. Лаўрэатамі гэтай прэміі ў розны час станавіліся экс-генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун, прэзідэнт ПАР Нэльсан Мандэла, амерыканскі лідар Біл Клінтан.

"Няхай гэты прыз стане сімвалам надзеі і салідарнасці ў нашай барацьбе за свабоду", сказала Ціханоўская. І дадала, што прымае ўзнагароду для ўсіх беларусаў.

Тыперары — гэта той самы рэгіён Ірландыі, куды Святлана Ціханоўская з 12 гадоў прыязджала на лета па праграмах абмену для дзяцей, якія пацярпелі ад Чарнобыльскай катастрофы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі