У Іспаніі паліцыя назвала БЧБ-сцяг "незарэгістраванай сімволікай"

У Іспаніі паліцыя назвала БЧБ-сцяг "незарэгістраванай сімволікай"

У Іспаніі паліцыя назвала БЧБ-сцяг "незарэгістраванай сімволікай". З трыбун арэны ў Валенсіі вывелі заўзятараў жаночай баскетбольнай зборнай Беларусі, у якіх былі бел-чырвона-белыя сцягі з "Пагоняй". "Незарэгістраваныя" сцягі паліцэйскія папрасілі прыбраць, інакш пагражалі, што гледачам давядзецца пакінуць стадыён.

"Наша ніва" нагадвае, што падобныя інцыдэнты былі і раней на міжнародных спаборніцтвах з удзелам беларускіх зборных. Звычайна ініцыятыва належыць прадстаўнікам пасольства Беларусі, якія патрабуюць ад арганізатараў змагацца з сімволікай на трыбунах. Справа ў тым, што БЧБ-сцягі трапляюць у жывыя трансляцыі беларускіх тэлеканалаў. Так адбылося і напярэдадні, калі ў эфіры "Беларусь 2" можна было некалькі секунд бачыць два бел-чырвона-белыя сцягі з "Пагоняй". Іх "прыкрылі" застаўкай турніру.

Беларуская зборная атрымала гістарычную перамогу на чэмпіянаце Еўропы над іспанкамі (53:51).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі