У Італіі сям’я з трох чалавек упала ў кратэр вулкана і загінула
У Італіі сям’я з трох чалавек упала ў кратэр вулкана і загінула. 11-гадовы хлопчык забег за агароджу, бацькі кінуліся за ім. Усе трое задыхнуліся ад атрутных газаў, піша газета Corriera Della Serra.
Здарэнне адбылося на вулкане Сольфатара каля Неапаля, дзе жыхары Турына былі на экскурсіі. Целы загінулых ужо дасталі з кратэра. Паведамляюцца, што з сям’і застаўся жывы толькі 7-гадовы хлопчык. Цяпер з ім, са сведкам трагедыі, працуюць псіхолагі.