У Ізраілі аб'яўленая пазачарговая мабілізацыя

Гэта зроблена для падрыхтоўкі магчымай наземнай аперацыі ў сектары Газа. Паведамляецца, што рэзервісты прыйдуць на змену салдатам тэрміновай службы і будуць перакінутыя на Заходні бераг ракі Іардан.

Улады Ізраіля ўжо заявілі, што разглядаюць любыя варыянты барацьбы з баевікамі ў сектары Газа, уключаючы наземную ваенную аперацыю. Між тым абодва бакі працягваюць абменьвацца ракетнымі і авіяцыйнымі ўдарамі.

Па словах прадстаўнікоў ізраільскіх уладаў, у аўторак было знішчана 40 тэрарыстычных аб'ектаў. Улады Палестынскай аўтаноміі сцвярджаюць, што пры гэтым загінулі 11 чалавек. Баявікі ў Газе, тым часам, выпусцілі па ізраільскай тэрыторыі каля 100 ракет. Пры гэтым кіраўнік Палесцінскай аўтаноміі Махмуд Абас запатрабаваў ад Ізраіля спыніць ваенную кампанію.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі