У Калінкавіцкай ЦРБ ствараюць ваенны шпіталь

Калінкавіцкая ЦРБ

Калінкавіцкая ЦРБ / Telegram

У Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы разгортваюць вайсковы шпіталь. Адзін з паверхаў ЦРБ аддалі пад патрэбы вайскоўцаў, паведамляе выданне "Флагшток" са спасылкай на ўласную крыніцу, звязаную з раённай уладай. 

Для праверкі інфармацыі журналісты выдання звязаліся з бальніцай. У прыёмнай установы наяўнасць вайсковага шпіталя пацвердзілі. Аднак падрабязнасцяў расказаць не змаглі. Акрамя таго, з пытаннем аб тым, ці ідуць нейкія вайсковыя падрыхтоўкі медыцынскай інфраструктуры, “Флагшток” звярнуўся да спецыяліста сістэмы аховы здароўя Гомеля. Ён гэта абверг.

Выданне мяркуе, што шпіталь быў разгорнуты ў рамках чарговых вучэнняў. Зараз у Калінкавічах праходзяць заняткі па арганізацыі медыцынскага забеспячэння ў надзвычайных сітуацыях. У іх прымае ўдзел ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў і начальніка медыцынскага атрада спецыяльнага прызначэння галоўнага вайсковага медыцынскага клінічнага цэнтра № 432 УС РБ.

Раней маніторынгавая група "Беларускі Гаюн" паведамляла, што ў раёне беларуска-ўкраінскай мяжы сканцэнтравана не менш за 1 100 беларускіх вайскоўцаў, некалькі верталётаў і штурмавікоў, а таксама БТР, танкі і ракетныя комплексы С-300ПС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі