У канцы тыдня ў Беларусі будзе да 28 цяпла, чакаюцца дажджы і навальніцы

У канцы тыдня ў Беларусі будзе да 28 цяпла, чакаюцца дажджы і навальніцы

У Беларусі ў канцы бягучага тыдня захаваецца цёплае надвор'е, але з дажджамі і навальніцамі. Як паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова, у пятніцу, 27 траўня, уначы будзе пераважна без ападкаў, удзень — кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе 6-12 градусаў са знакам плюс, у дзённыя — 20-25 цяпла (на поўдні краіны — да 27).

У суботу, 28 траўня, уначы ападкі магчымыя толькі месцамі, удзень — амаль па ўсёй краіне. У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе 8-14 градусаў вышэй за нуль, у дзённыя — да +21 на поўначы і да +28 градусаў цяпла на поўдні. У нядзелю, 29 траўня, дажджы з навальніцамі таксама пройдуць пераважна ў дзённыя гадзіны. Уначы будзе 11-16 цяпла, удзень — 21-28 градусаў.

Такое надвор'е захаваецца ў нашай краіне і ў пачатку наступнага тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі