У Касцюковічах выратавальнікі даставалі з калодзежу 73-гадовую жанчыну

У Касцюковічах выратавальнікі даставалі з калодзежу 73-гадовую жанчыну

У Касцюковічах выратавальнікі даставалі з калодзежу 73-гадовую пенсіянерку. Увечары 21 кастрычніка ў МНС паступіла паведамленне, што ў калодзеж на тэрыторыі прыватнага дома па вуліцы Магістральнай правалілася жанчына. Глыбіня збудавання складае каля 4 метраў.

Выратавальнікі дасталі пацярпелую пры дапамозе лесвіцы-штурмоўкі, пасля чаго жанчыну адвезлі ў лякарню з агульным пераахаладжэннем. Пенсіянерка з’яўляецца інвалідам першай групы. Яна сказала, што правалілася ў калодзеж па неасцярожнасці і стала клікаць на дапамогу. Яе пачуў муж і выклікаў выратавальнікаў, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі