У Каспійскім моры гарэў расійскі танкер, загінуў чалец экіпажу
У Каспійскім моры згарэў расійскі танкер “Палфлот 2”. Ён ішоў без грузу і ў момант здарэння знаходзіўся ў 110 кіламетрах ад берага і ў 800 ад Астрахані, свайго порту прыпіскі.
Як паведамляе RIA.ru, на судне знаходзілася 11 чальцоў экіпажу, усе грамадзяне Расіі. Адзін з іх, механік, загінуў, дзесяць былі эвакуяваныя на борт судна, якое знаходзілася побач.
Пажар ліквідавалі сіламі МНС Азербайджана, якія прымянялі верталёты і караблі марской адміністрацыі.
Следчы камітэт Расіі цяпер праводзіць праверку па факце пажару.