У Казахстане рассакрэцілі 2,4 млн спраў рэпрэсаваных, у тым ліку беларусаў
У Казахстане не забараняюць ушаноўваць памяць рэпрэсаваных
У Казахстане рассакрэцілі 2,4 млн спраў рэпрэсаваных, у тым ліку беларусаў. Гаворка пра дакументы на 516 тысяч чалавек, дэпартаваных з іншых раёнаў СССР (у тым ліку і з савецкай Беларусі) у 1940-я гады. 311 тысяч з іх ужо рэабілітаваныя, паведамляе Радыё Свабода.
За гады савецкіх рэпрэсій у лагеры Казахстана толькі афіцыйна былі сасланыя больш за 5 мільёнаў чалавек.
Пакуль у Беларусі ўлады кажуць толькі пра злачынствы нацыстаў і практычна замоўчваюць рэпрэсіі савецкіх часоў, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікае іх вывучаць. Пры гэтым казахстанскія актывісты і праваабаронцы кажуць, што ў сучасным Казахстане працягваецца пераслед з палітычных матываў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.