Важна працягваць вывучэнне гісторыі палітычных рэпрэсій — прэзідэнт Казахстана
Партрэты ахвяр сталінскіх рэпрэсій / vlast.kz
Пакуль у Беларусі ўлады кажуць толькі пра злачынствы нацыстаў і практычна замоўчваюць рэпрэсіі савецкіх часоў, прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заклікае іх вывучаць.
"Сёння мы аддаём даніну памяці ахвярам палітычных рэпрэсій і голаду, — цытуе яго словы vlast.kz. — Злачынствы таталітарызму пакінулі глыбокі след у самасвядомасці нашага народа. Важна прадоўжыць вывучэнне гэтых змрочных старонак гісторыі, аднаўляючы справядлівасць у дачыненні да ўсіх нявінна пацярпелых".
Такаеў падкрэсліў, што абавязак кожнага жыхара Казахстана — "засвоіць страшныя ўрокі мінулага і зрабіць усё магчымае, каб падобныя падзеі не паўтарыліся ў будучыні".
31 траўня ў Казахстане адзначаецца Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій і голаду.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.