У Казахстане са снежнага заносу выратавалі 15 грамадзян Беларусі

Это уже не первое проявление стихии в этом году

Это уже не первое проявление стихии в этом году / МЧС Казахстана

За мінулыя двое сутак у выніку непагадзі, нулявой бачнасці, завеі на аўтадарозе рэспубліканскага значэння Ушарал - Достык у снежным палоне аказаліся 49 аўтамабіляў, з іх 42 грузавых.

Як паведамілі ў МНС Казахстана, у ліку выратаваных 15 чалавек - грамадзяне Беларусі. Яшчэ 15 кіроўцаў адмовіліся ад эвакуацыі і вырашылі застацца ў сваіх машынах, бо маюць тыднёвыя запасы гаруча-змазачных матэрыялаў і прадуктаў.

Аналагічная сітуацыя адбылася ў пачатку студзеня. Тады са снежнага заносу ў Жэтысускай вобласці Казахстана выратавалі 40 дальнабойшчыкаў з Беларусі і 8 дальнабойшчыкаў - грамадзян Казахстана. На аўтадарозе Ушарал - Достык затрымаліся 48 грузавых аўтамабіляў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі