У ХАМАС былі падрабязныя карты ізраільскіх гарадоў і ваенных баз — WSJ
Зваротны ўдар па Газе
У баевікоў ХАМАС, якія напалі з сектара Газа на Ізраіль, былі падрабязныя карты гарадоў, ваенных баз і маршрутаў пранікнення. Пра гэта піша амерыканскае выданне The Wall Street Journal (WSJ). Журналістам выдання ўдалося азнаёмілася з дакументамі, якія былі знойдзеныя на месцы нападаў.
У прыватнасці, адзін з дакументаў утрымліваў план пранікнення ў кібуц Мефальсім. Аперацыю, згодна з гэтым планам, павінны былі правесці дзве групы з пяці чалавек. Прычым у дакуменце адзначалася, што ізраільскія вайскоўцы, паводле наяўных звестак, змогуць прыбыць цягам 3-5 хвілін. Акрамя таго, ў ХАМАС знойдзеныя "тактычныя кіраўніцтва", якія падказвалі, дзе знаходзяцца слабыя месцы ў бронетэхніцы ізраільскай арміі.
Раней прадстаўнік вайсковага крыла ХАМАС Абу Абейду казаў, што напад на Ізраіль рыхтаваўся з 2022 года. Былі завербаваныя 4500 баевікоў. Нагадаем, што ХАМАС напаў на Ізраіль 7 кастрычніка. За некалькі дзён Арміі абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) удалося вярнуць кантроль над тэрыторыяй. Працягваюцца абстрэлы аб'ектаў ХАМАС на тэрыторыі Газы. Сёння раніцай ЦАХАЛ заклікаў жыхароў Поўначы сектара Газа выехаць на поўдзень анклава "для забеспячэння сваёй бяспекі". Ізраільскія вайскоўцы рыхтуюцца да наземнай аперацыі ў сектары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.