У кіеўскім метро пусцілі “вагон-стадыён” з футбольным полем
У кіеўскім метро пачаў курсіраваць цягнік з “вагонам-стадыёнам” — ён стылізаваны пад футбольнае поле. Як перадае УНІАН, на спінках сядзенняў пазначаныя нумары “гульцоў”, а на падлозе высцелены “газон”.
Такі падарунак для пасажыраў падрыхтавала кампанія MasterCard сумесна з Кіеўскім метрапалітэнам. Цягнік з “вагонам-стадыёнам” будзе курсіраваць да 26 траўня — у гэты дзень ва ўкраінскай сталіцы пройдзе фінал Лігі чэмпіёнаў. У вырашальным паядынку сустрэнуцца іспанскі "Рэал" і англійскі “Ліверпуль”.