У Кіеве другі раз за год гарэў 25-павярховы дом (відэа)

Падчас пажару вонкавая абшыўка выгарэла да вышыні 18-га паверху, паведамляе сайт podrobnosti.ua. Жыхары дома і відавочцы сцвярджаюць, што агонь знаходзіўся на ўзроўні 21-га паверху. Ахвяр і пацярпелых у выніку пажару няма: людзі паспелі выбегчы на вуліцу.



Па словах пажарнікаў, верагоднай прычынай пажару стаў няякасны ўцяпляльнік. Гасіць пажар прыбылі 20 машын. Ліквідаваць пажар удалося амаль праз паўтары гадзіны.



Дарэчы, у ліпені мінулага года гэты дом ужо гарэў. Тады пажар ўзнік на трэцім паверсе і за лічаныя хвіліны ўзняўся да даху. Тады таксама гарэла абшыўка дома.



Фота — cit.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі