Юлія Цімашэнка супраць адзінага кандыдата ў прэзідэнты ад апазіцыі
Калі выбары 2015 года будуць праходзіць у два туры.
Пра гэта лідарка "Бацькаўшчыны", экс-прэм'ер-міністр, якая знаходзіцца ў зняволенні, напісала ў лісце сваім паплечнікам.
Нагадаем, 18 траўня ў Кіеве лідары апазіцыі, а сярод іх і старшыня фракцыі "УДАР" у Вярхоўнай Радзе Віталь Клічко заявілі, што дамовіліся аб адзіным кандыдаце ў прэзідэнты Украіны. Яны падпісалі дэкларацыю аб каардынацыі дзеянняў на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года.
Аднак Цімашэнка лічыць, што калі прэзідэнцкія выбары пройдуць у два туры, вылучэнне адзінага кандыдата ад апазіцыі "не толькі не патрэбна, але і скрайне шкодна для перамогі". Яна ўпэўненая, што гэтую тэму адмыслова навязвае ўлада, "гуляючы на амбіцыях апазіцыйных лідараў".
Юлія Цімашэнка заявіла, што "трэба дамагчыся максімальнай мабілізацыі ўкраінцаў супраць правячай Сям'і ў першым туры прэзідэнцкай выбарчай кампаніі". І найлепш яе правядуць некалькі магутных каманд апазіцыйных кандыдатаў, а не адна, інфармуе УНІАН.
Клічко і іншыя лідары апазіцыі дамовіліся аб адзіным кандыдаце ў прэзідэнты Украіны (фота, відэа)
У Кіеве апазіцыянеры спынілі бронетранспарцёр і затрымалі яго кіроўцу (відэа)
Фота — Обозреватель