Юлія Цімашэнка выступае супраць сілавой зачысткі на ўсходзе Украіны
Кандыдатка ў прэзідэнты заклікае вырашыць крызіс шляхам перамоваў.
Юлія Цімашэнка лічыць, што нельга ўжываць сілу супраць узброеных баевікоў на ўсходзе Украіны. Пра гэта яна сказала ў тэлеэфіры 13 красавіка, перадае lb.ua.
На думку Цімашэнкі, ёсць два шляхі выхаду з сітуацыі. Неадкладнае прымяненне сілы, на яе думку, амаль напэўна прывядзе да маштабнага кровапраліцця выкліча агрэсію Расіі.
Замест гэтага, кажа Цімашэнка, улады Украіны павінны правесці перамовы на самым высокім міжнародным узроўні.
Нагадаем, а 9-й гадзіне раніцы 14 красавіка мінуў ультыматум кіраўніка Украіны Аляксандра Турчынава. Да гэтага часу тыя, хто прымаў удзел у захопе адміністрацыйных будынкаў, павінны былі здаць зброю і вызваліць будынкіа. У такім разе іх вызвалілі б ад крымінальнай адказнасці.
Словы Цімашэнкі глядзіце пачынаючы з 6-й хвіліны.
Фота — 1tv.ru