Нямеччына і ЗША падчас прэзідэнцкіх выбараў паставяць на Віталя Клічко?
На маладога палітыка, лідара партыі "УДАР", былога баксёра глядзяць на Захадзе з сімпатыяй.
Як піша "Украінская праўда", адзнака гэтага — частыя паездкі Віталя Клічко на Захад, сустрэчы з кангрэсменамі, прадстаўнікамі ўраду ЗША, Еўрапарламента, з прэзідэнтам Польшчы.
Цяпер з палітыкам актыўна працуюць паліттэхнолагі, прычым не толькі ўкраінскія, але і замежныя — з ЗША і Расіі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, Віталя Клічко ўжо пазнаёмілі з расійскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.
Нагадаем, Віталь Клічко мае трэцюю па колькасці дэпутатаў фракцыю ў Вярхоўнай Радзе Украіны. Прэзідэнцкія выбары мусяць прайсці ў 2015 годзе.
Фота — pravda.com.ua