Лукашэнку ў Кіеве кармілі баршчом з пампушкамі і бульбай з селядцом

Займалася гэтым прадпрыемства "Гарант-сэрвіс", якое належыць Дзяржаўнаму ўпраўленню справаў. Яно накрывае сталы для ўкраінскіх і замежных палітыкаў, паведамляе сайт golos.ua.


Нагадаем, афіцыйны візіт беларускага лідара ў Кіеў адбыўся 17-18 чэрвеня. Вынікам візіту стала зацверджаная дамова аб дзяржаўнай мяжы Беларусі і Украіны. 

Краіны паставілі кропку ў пытанні дамоўна-прававога афармлення дзяржмяжы. Подпісы пад пратаколам аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі дамовы паміж краінамі аб дзяржмяжы ад 12 траўня 1997 года паставілі міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей і першы намеснік міністра замежных спраў Украіны Руслан Дземчанка. Пры гэтым прысутнічалі кіраўнікі Беларусі і Украіны, інфармуе БЕЛТА.

Варта адзначыць, што Украіна ратыфікавала дамову аб дзяржмяжы неўзабаве пасля падпісання ў 1997 годзе, а вось Беларусь не спяшалася. Раптоўна ўзнікла праблема выплаты нашай краіне запазычанасці ўкраінскіх прадпрыемстваў, якую ўдалося вырашыць толькі ў апошнія гады. Украіна паабяцала кампенсацыю нашай краіне.


Фота — golos.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі