У кінапракат выходзіць беларускамоўны фільм па апавяданні Васіля Быкава

У кінапракат выходзіць беларускамоўны фільм па апавяданні Васіля Быкава

Неўзабаве ў беларускі кінапракат выйдзе фільм "Народныя мсціўцы" паводле апавядання Васіля Быкава. Асаблівасць стужкі ў тым, што яна знятая па-беларуску — рэдкая для айчыннага кінематографу з'ява.

Рэжысёрам і аператарам фільма выступіў Аляксандр Меліхавец. Здымаць стужку ён пачаў яшчэ ў 2010 годзе, але праз адсутнасць фінансавання і адміністрацыйныя складанасці мусіў "замарозіць" праект.

Да працы над фільмам рэжысёр вярнуўся ў 2016 годзе. Грошы на яго завяршэнне Меліхавец сабраў на краўдфандынгавай платформе “Талака”. Сёлета фільм быў зняты,  агучаны і можа быць прадстаўлены вялікай аўдыторыі. 

Галоўныя ролі ў фільме выконваюць Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь, Ілля Ясінскі. Ролі другога плану — Канстанцін Воранаў, Паліна Дабравольская, Аляксандр Вафік.

 

У кінапракат выходзіць беларускамоўны фільм па апавяданні Васіля Быкава
Акцёры "Народных мсціўцаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі