У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны ўвялі масачны рэжым

У Кіраўскім раёне Магілёўшчыны ўвялі масачны рэжым

Кіраўскі райвыканкам сваім распараджэннем увёў дадатковыя меры супраць распаўсюджвання каранавіруса COVID-19 на тэрыторыі раёна. 

Уводзіцца абавязковае выкарыстанне масак на аб'ектах і арганізацыях раёна — у крамах, аптэках, аддзяленнях банкаў, пошты, у транспарце ды іншых публічных месцах. Абслугоўванне наведвальнікаў без масак забараняецца. Масачны рэжым уводзіцца ва ўсіх арганізацыях і ўстановах Кіраўскага раёна. 

Жыхарам раёна рэкамендавана "пазбягаць выезду за межы адміністрацыйнай тэрыторыі, за выключэннем пільнай неабходнасці".

Гэтая мера будзе дзейнічаць да адмены распараджэння.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі