У Клічаве п'яны мужчына зайшоў у школу і паведаміў, што хутка будзе выбух
13 снежня ўдзень у школу ў Клічаве зайшоў нецвярозы мужчына і паведаміў, што зараз адбудзецца выбух.
Як паведамляе Следчы камітэт, здарэнне адбылося каля 15.30. Мясцовы 32-гадовы жыхар зайшоў у клас, дзе ішоў факультатыў, і заявіў пра выбух. Затрымаў мужчыну настаўнік, які праходзіў па калідоры і пачуў пагрозы. Пазней мужчыну перадалі выкліканым супрацоўнікам міліцыі.
З будынка былі эвакуяваныя 48 дзяцей і 22 супрацоўнікі. Пацярпелых пры здарэнні няма.
Выбуховых рэчываў не выяўлена.
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за заведама ілжывае паведамленне аб падрыхтоўцы выбуху.