У Кобрыне затрымалі яшчэ 5 пратэстоўцаў

Пратэсты ў Кобрыне ў жніўні 2020-га

Пратэсты ў Кобрыне ў жніўні 2020-га / Кадр з відэа

У Кобрыне затрымалі яшчэ 5 пратэстоўцаў — чатырох мужчын і жанчыну. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых пратэстах у горадзе ў жніўні 2020 года супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Затрыманні адбываліся і па месцы жыхарства, і на вуліцах Кобрына. На відэа сілавікоў затрыманая жанчына, маці дзіцяці з інваліднасцю, была ў кайданках.

Некалькі дзён таму стала вядома пра затрыманне ў Кобрыне 15 чалавек, якіх абвінавацілі ва ўдзеле ў пратэстах 2020 года (а сярод іх мужа і жонку). Сілавікі сцвярджалі, што распачата крымінальная справа. Цяпер жа яны пагражаюць, што затрымалі "адміністратара экстрэмісцкага чата", якога чакае "сур'ёзны тэрмін".

У Кобрыне затрымалі яшчэ 5 пратэстоўцаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі