У колькі абыходзяцца Лепс, Ваенга і "Бі-2" "Славянскаму базару"

Бюджэт "Славянскага базара-2015" складае каля 3,6 мільёна долараў. Прычым, акупляльнасць мерапрыемства сёлета мусіць дасягнуць 80%. Такія лічбы агучвае дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка


Раней звесткі пра тое, у якую суму абыходзіцца “базару” той жа Кіркораў можна было бачыць на аўкцыёнах, аднак цяпер дадзеныя засакрэчаныя. Напрыклад, Філіп Бядросавіч абышоўся арганізатарам у мінулым годзе ў 160 тысяч долараў, а Аляксандр Рыбак — усяго ў 32!


"Цяпер па заканадаўстве магчымая працэдура закупкі з адной крыніцы. Гэта дазволена не толькі нам, але і іншым арганізатарам канцэртаў і прадпрыемствам у нашай краіне... Правесці тэндар на закупку артыста дастаткова складана", — кажа дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка.

Самы дарагі квіток на "Славянскі базар" каштуе 1,5 млн рублёў


На пытанне Еўрарадыё, колькі сёлета каштуе самы дарагі артыст фэсту, дырэктар кажа, што не можа агучыць лічбы, бо не мае права разгалошваць умовы кантрактаў, у якіх, у тым ліку, ёсць раздзел "канфедэнцыйнасць". Але, па словах Сідарэнкі, "улічваючы няпростую эканамічную сітуацыю, многія артысты ахвотна ідуць на саступкі для таго, каб зрабіць рэнтабельным той ці іншы канцэрт". Адпаведна, нейкіх неймаверных ці звышнатуральных ганарараў сёлета няма. Чаму тады не назваць лічбы — незразумела.


Уладальнік Гран-пры песеннага конкурсу маладых выканаўцаў атрымае 20 тысяч долараў. Сума галоўнага прыза павялічылася ў мінулым годзе.

"Славянскі базар": Запрашаць пераможцаў Еўрабачання няма неабходнасці


Нагадаем, 24-ты па ліку міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар" у Віцебску будзе праходзіць з 9 па 13 ліпеня. Асноўная праграма фэсту ўключыць 95 мерапрыемстваў, 18 з іх пройдуць на галоўнай пляцоўцы Віцебска — у летнім амфітэатры. Таксама ў праграме форуму фестываль вулічных мастацтваў, мерапрыемствы ў межах тэатральнай праграмы, "лялечнага квартала".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі