У Крупскім раёне затрымалі мастака Алеся Пушкіна
Сёння а 15:45 у сваім доме ў вёсцы Бобр Крупскага раёну быў арыштаваны мастак і палітычны актывіст апазыцыі Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла Радыё Свабода яго жонка Алеся. Міліцыянты сцвярджалі, што атрымалі заяву на нібыта ўчыненую мастаком бойку. Да гэтага прыходзіў мясцовы валацуга, які брудна лаяўся і правакаваў Пушкіна на бойку, але ж бойка не адбылася. Жонка мастака лічыць, што супраць яго арганізавалі чарговую правакацыю. Сапраўднай прычынай для затрымання, на яе думку, можа быць ультыматум, напісаны Алесем да мясцовага кіраўніцтва.
Справа ў тым, што мастак ужо колькі год дамагаецца, каб кіраўніцтва пасялковага савету добраўпарадкавала дарогу на вуліцы Горнай у мястэчку Бобр, дзе жыве сям’я Пушкіных. У пасялковым савеце неаднаразова абяцалі ўсе зрабіць, але сітуацыя засталася ранейшая. Таму мастак напісаў, што дае ўладам тэрмін да 19 снежня, каб зрабіць абяцанае. Інакш ён будзе вымушаны паведаміць у дзяржаўныя і незалежныя СМІ, што ў органах мясцовай улады працуюць ілжывыя людзі, якія не выконваюць сваіх абяцанняў
Таксама на знак пратэсту ён абвясьціў пра свой намер 19 снежня спыніць міжнародны цягнік Бэрлін — Саратаў, маршрут якога праходзіць праз станцыю Бобр.