У Крыме скралі большую частку гуманітарнай дапамогі, прысланай з Расіі

Ён адзначыў, што па фактах прысваення гуманітарнай дапамогі праводзяцца праверкі пракуратуры і праваахоўных органаў. Ёсць ужо і крымінальныя справы, перадае "Інтэрфакс". Аксёнаў запэўніў, што вінаватыя будуць не толькі звольненыя, але і панясуць крымінальную адказнасць.



Напярэдадні віцэ-прэм'ер Крыма Ларыса Апанасюк паведаміла, што міліцыя пачала восем крымінальных справаў па фактах прысваення гуманітарнай дапамогі. Паводле яе слоў, у асноўным злачынствы адбываліся ў медычных установах і падраздзяленнях таварыства Чырвонага Крыжа. Яна заявіла, што кіраўнікі медустановаў розных раёнаў Крыма прыўлашчылі лекі, прадукты, мабільныя дызельныя электрастанцыі і медабсталяванне.



Па звестках віцэ-прэм'ера, з 16 сакавіка па 30 красавіка гуманітарную дапамогу ў Крым накіравалі 20 рэгіёнаў Расіі. Большая частка гуманітарнай дапамогі — гэта лекі, прадукты, паліва і тэхніка.



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі