У Кубку Беларусі мінскае "Дынама" абыграла БАТЭ
БАТЭ — "Дынама" (Мінск)
У сераду ў матчы 1/4 фіналу Кубка Беларусі мінскае "Дынама" абыграла БАТЭ — 1:0. Адзіны гол забіў Арцём Сакалоўскі. Барысаўчане правялі свой хатні паядынак на стадыёне ФК "Мінск".
У іншым чвэрцьфінале "Тарпеда-БелАЗ" перамагло "Шахцёр" — 2:0.
Матчы ў адказ пройдуць 10 сакавіка ў Мінску і Салігорску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.