У Кубку "Тарпеда-БелАЗ" згуляе з "Іслаччу", а мінскае "Дынама" — з "Нёманам"
У атацы "Тарпеда-БелАЗ"
У панядзелак у мінскім Доме футбола прайшло лёсаванне паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. "Тарпеда-БелАЗ" сустрэнецца з "Іслаччу", а мінскае "Дынама" — з "Нёманам". Першыя матчы прызначаны на 16-17 красавіка, другія — 7-8 траўня. "Тарпеда-БелАЗ" — дзейны ўладальнік Кубка. Фінал пройдзе 25 траўня ў Жодзіне.
БАТЭ, які выбыў у чвэрцьфінале, упершыню за апошнія 25 гадоў застаўся без еўракубкаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.