У Лагойскім раёне кіроўца трактара-лесавоза насмерць збіў пенсіянерку

У Лагойскім раёне кіроўца трактара-лесавоза насмерць збіў пенсіянерку

У Лагойскім раёне кіроўца трактара-лесавоза насмерць збіў пенсіянерку. Як перадае ДАІ Мінаблвыканкама, здарэнне адбылося 16 сакавіка каля 15.00 у вёсцы Юрковічы. 33-гадовы мясцовы жыхар кіраваў трактарам і, рухаючыся заднім ходам, не пераканаўся ў бяспецы. Пад колы трапіла 76-гадовая жанчына, якая толькі што выйшла з крамы і паспела прайсці літаральна некалькі метраў.

Трактарыст патлумачыў, што не заўважыў жанчыну. Па факце ДТЗ распачалі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 КК РБ (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека).

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі