У Лідзе адбылася масавая бойка юных беларускіх і літоўскіх хакеістаў
У Лідзе адбылася масавая бойка юных беларускіх і літоўскіх хакеістаў. Як піша сайт bizlida.by, 20 снежня праходзіў паўторны матч адкрытага першынства Беларусі сярод юнакоў 2004 года нараджэння. Сустракаліся "Спарта" з Ліды і "Гележыніс Вілкас" з Вільні. У першым матчы выйгралі госці — 2:1, другі скончыўся ўнічыю 2:2, што не задавальняла гаспадароў пляцоўкі.
Спачатку біліся пяцёркі 11-гадовых хакеістаў, якія былі на лёдзе. Пасля да іх далучыліся і іншыя гульцы. Дарэчы, браму гасцей абараняла дзяўчына. На шчасце, ніхто не вырашыў высвятліць адносіны з ёю.
Фота: ria.ru