У ліпені беларусы прадалі валюты на $235 млн больш, чым купілі
У ліпені беларусы прадалі валюты на $235 млн больш, чым купілі. У чэрвені гэтая лічба складала толькі 71 млн долараў. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацбанка. У мінулым месяцы насельніцтва Беларусі прадало наяўнай і безнаяўнай валюты на 624 млн долараў, а купіла — на 389 млн долараў.
За 7 месяцаў бягучага года беларусы прадалі 4 млрд 285 млн долараў, а купілі — 3 млрд 398 млн долараў.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў ліпені выраслі на 315 млн долараў
Фота: БЕЛТА