У лістападзе стаўка рэфінансавання захаваецца на ўзроўні 20% гадавых

Стаўка рэфінансавання Нацбанка ў лістападзе захаваецца на ўзроўні 20% гадавых. Такое рашэнне прынятае 12 лістапада на пасяджэнні праўлення Нацбанка, перадае БелаПАН.

У паведамленні Нацбанка адзначаецца, што апошнім часам у Беларусі знізілася інфляцыя: прырост спажывецкіх цэн знізіўся з 20,6% у жніўні да 19,4% у кастрычніку. Захаванне гэтага ўзроўню стаўкі рэфінансавання, на думку Нацбанка, будзе спрыяць далейшаму стрымліванню інфляцыі, падтрыманню устойлівасці на валютным і дэпазітным рынках і забяспечыць прывабны ўзровень даходнасці рублёвых дэпазітаў.

Стаўка рэфінансавання складае 20% гадавых ад 13 жніўня. На пачатку года яна была роўная 23,5%. Па словах кіраўніцы Нацбанка Надзеі Ермаковай, да канца года зніжаць стаўку рэфінансавання не плануецца.

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі