У Літве асудзілі агентаў-знішчальнікаў МДБ за барацьбу з "ляснымі братамі"
Агентаў-знішчальнікаў савецкай дзяржбяспекі асудзілі ў Літве за ўдзел у генацыдзе. Каўнаскі акружны суд сёння аб’явіў прысуд двум 76-гадовым жыхарам
Алітускага раёна, былым байцам Міністэрства дзяржбяспекі СССР. Яны
прызнаныя вінаватымі ў знішчэнні ў пачатку 1950-х гадоў сямі ўдзельнікаў
літоўскага супраціву, альбо “лясных братоў”.
Юргіс Навіцкас атрымаў восем гадоў пазбаўлення волі. Ёнаса Юшкаўскаса з-за кепскага стану здароўя вызвалілі ад пакарання.
Інтэрфакс
Юргіс Навіцкас атрымаў восем гадоў пазбаўлення волі. Ёнаса Юшкаўскаса з-за кепскага стану здароўя вызвалілі ад пакарання.
Інтэрфакс