У Лоеўскім раёне на пажары ў сваім доме загінуў вясковец (фота)
Пажар у жылым доме ў вёсцы Ястрабка Лоеўскага раёна адбыўся раніцай 22 кастрычніка. Паведамленне пра ўзгаранне паступіла ад жыхара суседняга дома ў 5.34. На момант прыбыцця выратавальнікаў на месца здарэння ў доме гарэў дах па ўсёй плошчы.
У жылым пакоі пажарныя знайшлі 36-гадовага гаспадара дома без прыкметаў жыцця. Медыкі хуткай канстатавалі яго смерць, перадае прэс-служба МНС.
Агонь знішчыў ложак і пасцель, пашкоджаная падлога і столь у пакоі. Меркаванай прычынай узгарання стала неасцярожнасць пры курэнні. Са словаў суседзяў, загінулы гаспадар дома перыядычна выпіваў.
Фота: МНС