У Лоеве без узгаднення з Мінкультам раскапалі археалагічны помнік
З дазволу мясцовых уладаў рабочыя пашкодзілі культурны слой, знеслі сядзібу, раскапалі роў Х стагоддзя.
Мясцовыя ўлады Лоева праводзяць працы па добраўпарадкаванні на археалагічным помніку без узгаднення Міністэрства культуры. Пра гэта распавёў тэлеканал СТВ.
Як распавяла ў эфіры тэлеканала супрацоўніца Інстытута гісторыі Акадэміі навук Ганна Цімафеенка мясцовыя ўлады не адрэагавалі на прадпісанне.
Ганна Цімафеенка: "Прадпісанне было дасланае мясцовым уладам у сакавіку аб тым, што працы на тэрыторыі замчышча мусяць быць прыпыненыя. Спярша дакументы трэба было падаць у Мінкульт на экспертызу, пасля сюды мусілі прыйсці археолагі".
Ахвярай "добраўпарадкавання" ў Лоеве ўжо стала сядзіба і абаронны роў Х стагоддзя.
Фота: bio.moy.su