У Лондане эвакуявалі дзве станцыі метро праз страляніну

У Лондане эвакуявалі дзве станцыі метро праз страляніну

Станцыя "Оксфард-сёркус" ў цэнтры Лондана зачыненая, пасажыры з яе эвакуяваныя, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Лонданская паліцыя рэкамендуе ўсім, хто знаходзіцца на Оксфард стрыт, зайсці ў будынкі і па магчымасці пазбягаць гэтага раёна. Паліцыя атрымала вялікую колькасць паведамленняў пра страляніну на станцыі метро і прылеглай да яе вуліцы.

Праваахоўнікі адзначаюць, што пакуль яны не выявілі ніякіх слядоў падазраваных, пацярпелых або стрэлаў. 

"Паліцыя рэагуе на гэты інцыдэнт так, як калі б ён быў звязаны з тэрарызмам. На месцы знаходзяцца узброеныя супрацоўнікі паліцыі", — дадалі ў паліцыі Лондана.

Транспартная паліцыя паінфармавала, што мае звесткі пра жанчыну, якая атрымала нязначныя траўмы падчас эвакуацыі са станцыі. Інфармацыяй пра іншых пацярпелых ведамства не валодае.

Звесткі пра "інцыдэнт" на Оксфард-сёркус пачалі паступаць каля 16.37 паводле мясцовага часу (19:37 паводле мінскага).

Над месцам здарэння патрулююць два верталёты. 

Акрамя "Оксфард-сёркус" зачынілі бліжэйшую да яе станцыю метро "Бонд-стрыт".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі