У Лос-Анджэлесе ўручылі ўзнагароды "Грэмі"

Білі Айліш са старэйшым братам Фінеасам О'Конэлам

Білі Айліш са старэйшым братам Фінеасам О'Конэлам / Reuters

У Лос-Анджэлесе ўручылі ўзнагароды "Грэмі" за найлепшыя песні і альбомы 2022-2023 гадоў. Самая прэстыжная музычная прэмія ўручалася 66-ы раз.

Амерыканская спявачка Білі Айліш атрымала "Грэмі" за найлепшую песню года — за трэк "What Was I Made For?" да фільма "Барбі", паведамляе "Бі-Бі-Сі".

Тэйлар Свіфт атрымала прэмію "Грэмі" за найлепшы альбом года — Midnights. Раней яна атрымлівала гэтую ўзнагароду за альбомы Fearless, 1989 і Folklore. Яна стала першай выканаўцай у гісторыі прэміі, якая атрымала гэтую ўзнагароду чатыры разы. Midnights прызнаны і найлепшым вакальным поп-альбомам. Спявачка анансавала выхад 19 красавіка 2024-га новага альбома — The Tortured Poets Department.

У катэгорыі "Запіс года" ўзнагароджана Майлі Сайрус з кампазіцыяй "Flowers". Яна ж была адзначана за найлепшае сольнае поп-выкананне. У катэгорыі "Найлепшы новы выканаўца" перамагла Вікторыя Манэ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі