У Мачулішчах перад прызыўнікамі спецназаўца паклалі на цвікі
![Спецназавец адчуваў сябе на цвіках не вельмі камфортна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/cvik01.jpg.webp?itok=w1mAbwmf)
Спецназавец адчуваў сябе на цвіках не вельмі камфортна / pristalica.by
23 красавіка ў гарадскім пасёлку Мачулішчы арганізавалі ўрачыстую адпраўку 70 жыхароў Мінскай вобласці ў войска. Выступалі ідэолаг, праваслаўны святар, "творчыя калектывы раёнаў". А напрыканцы вайскоўцы 5-й асобнай брыгады спецпрызначэння наладзілі паказальныя выступленні. Перад прызыўнікамі аднаго спецназаўца паклалі на цвікі і прапанавалі жадаючым па ім пахадзіць (жадаючыя знайшліся).
Пасля гэтага хлопцаў-прызыўнікоў павялі ў аўтобусы і павезлі ў месцы, дзе яны будуць служыць, паведамляе pristalica.by.
![У Мачулішчах перад прызыўнікамі спецназаўца паклалі на цвікі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-04-23_13-24-11-2.jpg.webp?itok=_VKBPWQq)
![У Мачулішчах перад прызыўнікамі спецназаўца паклалі на цвікі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/photo_2024-04-23_13-27-08-2.jpg.webp?itok=SsKKx-Od)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.