У Магілёве 11-гадовы хлопчык "замініраваў" школу

У міліцыі кажуць, што дзеці часам "жартуюць" з "мініраваннем"

У міліцыі кажуць, што дзеці часам "жартуюць" з "мініраваннем" / sb.by

24 кастрычніка ў Магілёве 11-гадовы хлопчык "замініраваў" школу. Ён патэлефанаваў на лінію "102" і сказаў, у якой навучальнай установе нібыта закладзена бомба. Міліцыя хутка знайшла "жартаўніка". Школьнік патлумачыў свой учынак прайгранай сябру спрэчкай.

Паколькі хлопчыку няма 14 гадоў, да адказнасці яго не прыцягнуць. Аднак бацькам давядзецца пакрыць фінансавыя выдаткі службаў і ведамстваў, якія адрэагавалі на ілжывае паведамленне пра небяспеку.

У магілёўскай міліцыі адзначаюць, што падобныя паведамленні аб "мініраванні" розных аб'ектаў сацыяльнай сферы адбываюцца перыядычна. Часам гэта робяць дзеці. Нядаўна ў прыёмную Беларускай АЭС паступіла тэлефанаванне пра падрыхтоўку... "бамбардзіроўкі" станцыі. Міліцыя высветліла, што тэлефанаваў 9-гадовы хлопчык з Бабруйска. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі