У Магілёве аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну

У Магілёве аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну

У Магілёве аблілі чырвонай фарбай помнік Леніну. Здарэнне адбылося ў ноч з 21 на 22 красавіка каля Дома культуры завода імя Кірава. Невядомы не толькі абліў помнік фарбай, але і зрабіў надпіс “Забойца мільёнаў людзей”. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў сацыяльных сетках.

Раніцай у суботу гэты раён быў ачэплены міліцыяй, праваахоўнікі апытвалі мясцовых жыхароў, шукаючы сведкаў здарэння. Праз некалькі гадзін з дапамогай спецтэхнікі з вышкай рабочыя прыбралі з помніка сляды чырвонай фарбы, інфармуе Радыё Свабода.

Напярэдадні падобная акцыя адбылася і ў Брэсце. Невядомы мужчына кінуў у помнік Леніну два слоікі з чырвонай фарбай і сышоў. Яго спрабавалі знайсці з дапамогай службовага сабакі, але ён згубіў след каля ўваходу ў парк.

На 22 красавіка прыпадае дзень нараджэння Уладзіміра Ульянава (Леніна), правадыра бальшавіцкай партыі ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі