У Магілёве да Дня Волі пройдзе святочны канцэрт
22 сакавіка ў Магілеве ладзіцца святочны канцэрт з нагоды Дня Волі — 25 Сакавіка. Арганізатары запрасілі да ўдзелу гісторыкаў і музыкаў. Зміцер Яцкевіч прачытае даклад пра дакументы па магілёўскай гісторыі ў нацыянальным гістарычным архіве. А даклад Антона Астаповіча прысвечаны гісторыка-культурнай спадчыне Магілёва і праблемам яе захавання. Завершыцца сустрэча канцэртам Андрэя Плясанава і прэзэнтацыяй новага альбому гурта "P.L.A.N.".
Кожнаму з прысутных арганізатары паабяцалі магчымасць атрымаць у падарунак музычную складанку беларускай бардаўскай песні "Вольныя песьні".
Кожнаму з прысутных арганізатары паабяцалі магчымасць атрымаць у падарунак музычную складанку беларускай бардаўскай песні "Вольныя песьні".