У Магілёве на Dranikfest'е з'елі паўтоны бульбы
У Магілёве ў суботу прайшоў фестываль Dranikfest. Яго ўдзельнікі з'елі паўтоны бульбы ў выглядзе дранікаў і па традыцыі затаўклі муляж вялізнага каларадскага жука, паведамляе TUT.by
Апроч каштавання дранікаў, на фэсце было шмат іншых забаваў: напрыклад, традыцыйныя беларускія танцы і спевы. Колькасць наведнікаў імпрэзы дасягнула 10 тысяч чалавек.
Сярод магілёўскіх рэстаранаў і кавярняў праходзіў конкурс "Залатая тарка" на найлепшыя дранікі. Перамогу прысудзілі "Бару XIX стагоддзе".
Сёлетні Dranikfest у Магілёве — ужо шосты па ліку. Арганізатары спадзяюцца, што фестываль стане міжнародным.