У Магілёве п’яны ўнук пагражаў дзеду нажом, бо хацеў прывесці ў хату дзяўчыну

У Магілёве п’яны ўнук пагражаў дзеду нажом, бо хацеў прывесці ў хату дзяўчыну

У Магілёве п’яны ўнук пагражаў свайму дзеду нажом: прычынай канфлікту сталі жыллёвыя ўмовы. Як паведамляе mogilevnews.by, 23-гадовы беспрацоўны хлопец не ўпершыню ўчыняў хатні скандал.

Гэтым разам ён моцна напіўся і пачаў высвятляць у сваяка, ці хутка той вызваліць жылплошчу, каб унук мог прывесці ў хату дзяўчыну.

80-гадовы дзед гэтым разам спалохаўся і выклікаў міліцыю. Унука затрымалі. Цяпер вырашаецца пытанне з адкрыццём крымінальнай справы за пагрозу забойствам.

Раней малады чалавек ужо меў праблемы з законам — меў судзімасці за крадзеж і хуліганства, неаднаразова прыцягваўся да адміністратыўнай адказнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі