У Маларыце ўлады зачынілі дзіцячы прытулак, бо ў ім было толькі адно дзіця
У Маларыце ўлады зачынілі дзіцячы прытулак. Пра гэта, па звестках сайту АДС, паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама С.Строк. Па звестках чыноўніка, дзіцячы прытулак раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра закрыты з нагоды незапоўненасці ўстановы. Колькасць дзяцей у прытулку за апошнія гады знізілася ў некалькі разоў. Напрыклад, на сённяшні дзень у прытулку знаходзіцца толькі адзін дзіця.