У Маскве цягнік "Масква-Брэст" сутыкнуўся з электрычкай. Ёсць пацярпелыя

У Маскве цягнік "Масква-Брэст" сутыкнуўся з электрычкай. Ёсць пацярпелыя

Цягнік "Масква-Брэст" сутыкнуўся з электрычкай. Здарэнне адбылося на захадзе Масквы. Пра яго паведамляюць відавочцы.

Інфармацыю пацвярджае і РИА Новости. Па папярэдніх дадзеных, адзін вагон сышоў з рэльсаў, 16 чалавек звярнуліся за медыцынскай дапамогай. Чацвёра гаспіталізаваныя.

Паводле ТАСС, якая спасылаецца на асобу з экстранных службаў, прычынай рэзкага тармажэння электрычкі стаў чалавек, які перабягаў чыгунку. У гэты момант у электрацягнік урэзаўся цягнік "Брэст-Масква". 

У той жа час відавочцы сцвярджаюць, што электрычка ехала задам, бо ў яе адмовілі тармазы.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

У Маскве цягнік "Масква-Брэст" сутыкнуўся з электрычкай. Ёсць пацярпелыя
Фота: ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі