У Маскве ідуць арышты на акцыях апазіцыі

У Маскве праходзяць акцыі пратэсту. Як паведамляе Радыё "Свабода", на Манежнай плошчы пачаліся затрыманні. Паведамляецца, што затрыманыя восем чалавек, іх пасадзілі ў аўтазакі.

Амаль усе актывісты затрыманыя падчас адзіночных пікетаў. Удзельнікі акцыі пратэстуюць супраць парушэння канстытуцыйных правоў і свабод чалавека і супраць крымінальнага пераследу ўдзельнікаў шэсця апазіцыі 6 траўня 2012 года на Балотнай плошчы ў Маскве.

Арганізатары пікету — "Камітэт 6 траўня" і рух "Левы фронт". Акцыі ў падтрымку "вязняў Балотнай" праходзяць кожнага шостага дня месяца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі