У Маскве згадваюць 60-я ўгодкі забойства ў Мінску акцёра Саламона Міхаэлса

Сёмы міжнародны фестываль мастацтваў імя Саламона Міхаэлса адкрыўся ў расійскай сталіцы. Сёлета ён прысвечаны 60-м угодкам з дня забойства выдатнага акцёра, рэжысёра і габрэйскага грамадскага дзеяча, інфармуе РИА “Новости”.  Стваральніка Дзяржаўнага Габрэйскага тэатра і старшыню Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэта забілі супрацоўнікі дзяржбяспекі БССР на загад з Масквы. Цела Міхаэлса знайшлі на адной з мінскіх вуліц раніцай 13 студзеня 1948 года. З гэтага забойства ў СССР пачалася антысеміцкая кампанія, ініцыяваная асабіста Сталіным.

У нядзелю на магіле Міхаэлса на Данскіх могілках адбудзецца ўскладанне вянкоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі