У Мазыры пашкодзілі газаправод ля прыватнага дома, ёсць пацярпелыя (фота)
У Мазыры два чалавекі траўмаваныя ў выніку выпадковага пашкоджання газаправода ля прыватнага дома. 20 кастрычніка інцыдэнт здарыўся на прыватным падворку, дзе пракладвалі водаправод. Гаспадар дома наняў дваіх рабочых, якія і пашкодзілі газавую трубу нізкага ціску падчас земляных работ.
Газ трапіў у навакольнае асяроддзе. Падчас збору абсталявання з’явілася іскра і газавая сумесь палыхнула. Рабочыя атрымалі апёкі 1-2 ступені.
Земляныя працы выконваліся без прадстаўніка “Мазыргаза” і дазволу на працу ў ахоўнай зоне газаправода, адзначаюць у прэс-службе МНС.
Фота: МНС