У Мікашэвічах пад колам грузавіка «БелАЗ» загінуў горны майстар

У Мікашэвічах (Лунінецкі раён) на тэрыторыі кар'ера прадпрыемства «Граніт» загінуў горны майстар. 41-гадовы мужчына патрапіў пад колы «БелАЗа». Трагедыя адбылася ўначы, калі майстар кантраляваў дастаўку і ссыпанне пяску ў катлаван. Паводле папярэдняй версіі, ён патрапіў пад левае кола грузавіка. Кіроўца не бачыў майстра і спыніўся толькі тады, калі адчуў, што нешта ці нехта патрапіла пад колы.

Цяпер пракуратура Лунінецкага раёна праводзіць следства, будзе праведзена судова-медычная экспертыза, якая і вызначыць прычыну смерці працаўніка «Граніта». Дарэчы, сёлета гэта ўжо другі смяротны выпадак на прадпрыемстве.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі